На міжнародным праекце “Історичний вебінар / Historical Webinar” у рубрыцы “Ранні новы час. Вялікае Княства Літоўскае” адбудзецца выступленне кандыдаткі гістарычных навук, старшыні Беларускага інстытута ў Празе Ніны Скеп’ян, прысвечанае новаму выданню крыніц па гісторыі Полацкага езуіцкага калегіума.
Падчас лекцыі будзе прадстаўлена кніга “Fontes Historiae Collegii Polocensis Societatis Iesu 1579–1611” – першая двухмоўная крытычная публікацыя дакументаў па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса. Выданне аб’ядноўвае litterae annuae (гадавыя справаздачы), фундацыйны прывілей, кароткія каталогі і іншыя лацінскія крыніцы, якія сёння захоўваюцца ў архівах розных краін Еўропы.
У сваім выступленні даследчыца распавядзе, якім чынам гэтыя дакументы дазваляюць па-новаму асэнсаваць рэлігійныя, сацыяльныя і культурныя працэсы на землях Вялікага Княства Літоўскага канца XVI – пачатку XVII стагоддзя. Асобная ўвага будзе нададзена ролі Полацкага калегіума як важнага інтэлектуальнага і адукацыйнага цэнтра, уключанага ў шырокую еўрапейскую сетку езуіцкай камунікацыі.
Значная частка лекцыі будзе прысвечана археаграфічнай падрыхтоўцы выдання, асаблівасцям працы з раннемадэрнымі лацінскімі рукапісамі, прынцыпам іх навуковага рэдагавання і праблемам перакладу гістарычных тэкстаў на беларускую мову.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, гісторыяй Таварыства Езуса і крыніцазнаўствам ранняга Новага часу, азнаёміцца з запісам лекцыі на канале “Історичний вебінар / Historical Webinar”.