24 сакавіка 2026 года ў Лужыцкім семінары ў Празе пры поўнай зале адбылася публічная прэзентацыя новазнойдзеных арыгінальных фрагментаў „Кнігі Суддзяў” Францыска Скарыны — адкрыцця, якое мае істотнае значэнне для вывучэння гісторыі беларускага кнігадрукавання і жыцця першадрукара.
Сваю знаходку прадставіў сябра Беларускага інстытута ў Празе, дактарант Карлавага ўніверсітэта Аляксандр Паршанкоў. У сваім выступленні ён распавёў пра абставіны выяўлення фрагментаў, ахарактарызаваў іх навуковую каштоўнасць і падкрэсліў, што новыя матэрыялы з'яўляюцца важнай крыніцай для рэканструкцыі ўроцлаўскага перыяду жыцця Францыска Скарыны і лепшага разумення гісторыі яго пражскага выдавецкага праекта.
У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел дацэнт Томаш Хоскавец і дацэнт Ілля Лямешкін, якія звярнулі ўвагу на месца Скарынавай Бібліі ў традыцыі славянскіх перакладаў Святога Пісання, а таксама высока ацанілі значэнне прадстаўленай знаходкі для даследаванняў гісторыі кнігі і ўсходнеславянскай культурнай спадчыны.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць убачыць арыгінальныя фрагменты Бібліі, а таксама іншыя каштоўныя друкаваныя і рукапісныя помнікі эпохі, што дазволіла шырэй зірнуць на культурнае асяроддзе, у якім працаваў Францыск Скарына.
Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Магістрата горада Прагі і выклікала вялікую цікавасць як сярод даследчыкаў, так і шырокай публікі, яшчэ раз пацвердзіўшы актуальнасць вывучэння спадчыны Францыска Скарыны ў міжнародным навуковым асяроддзі.