27 красавіка 2026 года Беларускі інстытут у Празе запрашае на адкрытую лекцыю даследчыка Аляксандра Паршанкова, прысвечаную асобы Францыска Скарыны і гісторыі стварэння яго знакамітай Рутэнскай Бібліі.
6 жніўня 1517 года ў Празе сын полацкага купца, доктар медыцыны і свабодных мастацтваў Францыск Скарынавыдаў кірылічны „Псалтыр”, паклаўшы пачатак кнігадрукаванню ў Вялікім Княстве Літоўскім і беларускай друкаванай традыцыі. Скарына планаваў выдаць поўны тэкст Бібліі, аднак пасля публікацыі Кнігі Суддзяў у снежні 1519 года пакінуў Прагу, так і не завяршыўшы свой грандыёзны выдавецкі праект.
Падчас лекцыі будуць разгледжаны ключавыя пытанні, звязаныя са Скарынавай Бібліяй:
Асобная ўвага будзе нададзена гістарычнаму кантэксту пачатку XVI стагоддзя, выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны, яго перакладчыцкай методыцы і месцу яго праекта ў гісторыі еўрапейскага кнігадрукавання.
Дата: 27 красавіка 2026 года
Час: 18:00
Месца: аўдыторыя 104, náměstí Jana Palacha 1/2, Прага
Таксама будзе магчымасць далучыцца анлайн праз Microsoft Teams.

- ці была яна перакладам ці творчай адаптацыяй біблейскага тэксту;
- якія крыніцы выкарыстоўваў Скарына;
- для каго прызначалася гэтае выданне;
- чаму менавіта Прага стала месцам рэалізацыі праекта;
- якое значэнне Скарынава Біблія мае для беларускай і славянскай культурнай спадчыны.