29 мая 2026 года ў Рызе адбудзецца міжнародны навуковы семінар „У пошуках Віцебскай Латгаліі: пераасэнсаванне памежжа з транснацыянальнай перспектывы” (The Search of Viciebsk Latgale: Rethinking a Borderland Region from a Transnational Perspective), арганізаваны Беларускім інстытутам у Празе ў супрацоўніцтве з Латвійскім універсітэтам, Даўгаўпілскім універсітэтам, Акадэмічнай сеткай Osteuropa (akno e.V.) і праграмай Scholars for Belarus.
Семінар прысвечаны міждысцыплінарнаму асэнсаванню Віцебскай Латгаліі як гістарычнага памежнага рэгіёна, які ў 1772–1917 гадах уваходзіў у склад Віцебскай губерні і адыграў важную ролю ў фарміраванні культурных, канфесійных і нацыянальных ідэнтычнасцяў на беларуска-латвійскім памежжы. Галоўная мэта сустрэчы — распачаць шырэйшую міжнародную навуковую дыскусію аб канцэпце „Віцебскай Латгаліі” і вызначыць новыя перспектывы яго даследавання ў транснацыянальным кантэксце.
У семінары возьмуць удзел даследчыкі з Беларусі, Латвіі і Польшчы. Праграма ўключае чатыры тэматычныя панэлі, прысвечаныя палітычнай гісторыі рэгіёна, праблемам ідэнтычнасці, этнаканфесійнаму ландшафту і сучаснаму стану даследаванняў, а таксама выніковую дыскусію аб перспектывах вывучэння Латгаліі як прасторы інтэнсіўных міжкультурных і міждзяржаўных узаемадзеянняў.
Беларускі інстытут у Празе на семінары будуць прадстаўляць Ніна Скеп'ян, Максім Каралёў і д-р хаб. Міраслаў Янковяк. Ніна Скеп'ян выступіць з дакладам „Кантакты элітаў Вялікага Княства Літоўскага з Лівоніяй у святле дыпламатычнай перапіскі першай паловы XVI стагоддзя”, Максім Каралёў прадставіць даследаванне „Нацыянальнае самавызначэнне насельніцтва Латгаліі ў першай чвэрці ХХ стагоддзя”, а Міраслаў Янковяк будзе мадэраваць панэль „Стан даследаванняў”, прысвечаную сучасным падыходам да вывучэння Віцебскай Латгаліі.
Ніжэй па спасылцы можна азнаёміцца з тэзісамі дакладаў:
https://du.lv/wp-content/uploads/2026/05/Workshop-Abstracts.pdf