У новым выпуску міжнароднага навуковага часопіса International Journal of Belarusian Glottodidactics (2024, № 8) апублікаваны артыкул „Беларускі інстытут у Празе”, падрыхтаваны нашымі калегамі Інай Калітой і Нінай Скеп’ян. Артыкул увайшоў у раздзел Varia і прысвечаны гісторыі, дзейнасці і асноўным кірункам развіцця Беларускага інстытута ў Празе.
У публікацыі аўтары прадстаўляюць гісторыю стварэння інстытута, аналізуюць яго місію і месца ў сучаснай беларускай гуманітарнай прасторы, а таксама асвятляюць асноўныя кірункі дзейнасці:
Асобная ўвага надаецца ролі Беларускага інстытута ў Празе ў падтрымцы беларускай гуманітарнай навукі, папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры за мяжой, а таксама стварэнні міжнароднай платформы для супрацоўніцтва даследчыкаў з розных краін.
Публікацыя ў International Journal of Belarusian Glottodidactics, які выдаецца Варшаўскім універсітэтам і прысвечаны праблемам беларусістыкі, мовазнаўства і глотадыдактыкі, з'яўляецца важным прызнаннем дзейнасці нашага інстытута і яшчэ адным крокам да пашырэння яго міжнароднай бачнасці.

- даследчыя праекты;
- адукацыйныя ініцыятывы;
- выдавецкую дзейнасць;
- арганізацыю міжнародных навуковых мерапрыемстваў;
- развіццё супрацоўніцтва з еўрапейскімі навуковымі і культурнымі ўстановамі.