Беларускі інстытут у Празе шчыра віншуе д-ра хаб. Міраслава Янковяка, сябра нашага інстытута, з выхадам новай манаграфіі „Współczesne gwary białoruskie na Litwie. Tom 2: Rejon solecznicki” („Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”).
Кніга выйшла ў Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы і працягвае маштабны даследчы праект, прысвечаны вывучэнню сучасных беларускіх гаворак на тэрыторыі Літвы. Гэта ўжо другі том запланаванай серыі, пасля манаграфіі, прысвечанай Варэнскаму раёну.
У новым выданні прадстаўлены комплексны аналіз беларускіх гаворак Шальчынінкайскага раёна. Манаграфія ўключае даследаванне сучаснай сацыялінгвістычнай сітуацыі, апісанне фанетычных, марфалагічных, сінтаксічных і лексічных асаблівасцяў мясцовых гаворак, а таксама багаты корпус палявых матэрыялаў — тэматычны слоўнік, дыялектныя тэксты і фотадакументацыю. Асаблівую каштоўнасць працы надае тое, што Шальчынінкайскі раён мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім і Ашмянскім раёнамі Беларусі, што адкрывае шырокія магчымасці для параўнальнага вывучэння беларускіх гаворак па абодва бакі сучаснай дзяржаўнай мяжы.
Праект мае вялікае значэнне для беларускай дыялекталогіі, славянскага мовазнаўства і даследаванняў культурнай спадчыны рэгіёна. Ён спрыяе дакументаванню жывой беларускай мовы за межамі Беларусі і захаванню ўнікальнай моўнай разнастайнасці памежжа.
Жадаем Міраславу Янковяку новых навуковых адкрыццяў, паспяховага працягу працы над наступнымі тамамі серыі і далейшых поспехаў у даследаванні беларускай моўнай спадчыны.
Шчыра віншуем!