Навіны

Абвяшчаецца прыём заявак: «Супольнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім: Брама паміж Еўропай і Азіяй» (IMC Leeds 2027)

Беларускі інстытут у Празе запрашае даследчыкаў да ўдзелу ў міжнароднай секцыі «Communities in the Grand Duchy of Lithuania: A Gateway between Europe and Asia», якая пройдзе ў межах International Medieval Congress (IMC) Leeds 2027 (5–8 ліпеня 2027 г., Лідс, Вялікабрытанія).

IMC Leeds 2027 адбудзецца ў гібрыдным фармаце, спалучаючы вочны ўдзел у Лідсе з магчымасцю анлайн-ўдзелу для даследчыкаў, якія не змогуць прысутнічаць асабіста. Гэта адкрывае дадатковыя магчымасці для ўдзелу прадстаўнікоў розных краін і навуковых устаноў.

Секцыя будзе прысвечана Вялікаму Княству Літоўскаму як прасторы ўзаемадзеяння розных супольнасцяў — этнічных, рэлігійных, прафесійных і палітычных, якія фармаваліся і трансфармаваліся паміж лацінскім Захадам і грамадствамі Усходняй Еўропы і Азіі.