Навіны

Новая серыя аналітычных матэрыялаў па гісторыі беларускай гістарычнай навукі ў эміграцыі

Беларускі інстытут у Празе прадстаўляе серыю аналітычных матэрыялаў, падрыхтаваных у межах праекта „Belarusian Historical Scholarship in Exile: Current State and Challenges”.

Праект, якім кіраваў д-р Максім Каралёў, быў рэалізаваны ў супрацоўніцтве International Centre for Ethnic and Linguistic Diversity Studies пры фінансавай падтрымцы праграмы EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II), што фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Праект быў прысвечаны аналізу таго, як пасля 2020 года змяніліся ўмовы развіцця беларускай гістарычнай навукі і якія выклікі паўсталі перад беларускімі гісторыкамі, што працягваюць сваю даследчую дзейнасць у эміграцыі.

Падчас экспертнага семінара ўдзельнікі абмеркавалі:

  • інстытуцыйныя ўмовы развіцця беларускай гістарычнай навукі ў эміграцыі;
  • моўныя, прафесійныя і акадэмічныя выклікі, з якімі сутыкаюцца даследчыкі;
  • узаемадзеянне беларускіх і замежных гістарычных наратываў;
  • магчымасці і абмежаванні розных мадэляў навуковай дзейнасці;
  • перспектывы захавання і развіцця беларускай гістарычнай навукі па-за межамі Беларусі.

Па выніках семінара і экспертных дыскусій была падрыхтавана серыя аналітычных матэрыялаў, якая абагульняе асноўныя высновы, прапановы і рэкамендацыі ўдзельнікаў. Публікацыі адлюстроўваюць сучасны стан беларускай гістарычнай навукі ў выгнанні і прапануюць бачанне магчымых напрамкаў яе далейшага развіцця.

Рэдактарам выдання выступіла д-р Ганна Васілевіч, якая каардынавала падрыхтоўку матэрыялаў і суправаджала рэдакцыйны працэс на ўсіх этапах працы з аўтарамі.