Мерапрыемствы

„Канструкты моўнага будаўніцтва”: у Вільні адбудзецца міжнародная канферэнцыя да 100-годдзя Акадэмічнай канферэнцыі 1926 года

Міжнародны навуковы семінар „У пошуках Віцебскай Латгаліі: пераасэнсаванне памежжа з транснацыянальнай перспектывы”

Адкрытая лекцыя „Францыск Скарына і яго Рутэнская Біблія: паміж перакладам і культурным праектам”

Адкрытая прэзентацыя „Парушаная цішыня пяці стагоддзяў: новазнойдзеныя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны”