Навіны

Новая серыя аналітычных матэрыялаў па гісторыі беларускай гістарычнай навукі ў эміграцыі

Ніна Скеп’ян прадставіць праект “Fontes Historiae Collegii Polocensis Societatis Iesu” на міжнародным гістарычным вэбінары

Беларускі інстытут у Празе на міжнародным форуме „Beyond Displacement: The Future of Universities and Researchers in Exile”

Завяршыўся міжнародны воркшоп „У пошуках Віцебскай Латгаліі: пераасэнсаванне памежжа з транснацыянальнай перспектывы”

Артыкул пра Беларускі інстытут у Празе апублікаваны ў International Journal of Belarusian Glottodidactics

Абвяшчаецца прыём заявак: «Супольнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім: Брама паміж Еўропай і Азіяй» (IMC Leeds 2027)

Выйшла кніга Fontes Historiae Collegii Polocensis Societatis Iesu 1579–1611

У Празе адбылася прэзентацыя новазнойдзеных фрагментаў „Кнігі Суддзяў” Францыска Скарыны

Віншуем Міраслава Янковяка з выхадам новай манаграфіі!